http://jivebelarus.net/history/gistografia/unknown-war-1654-1667.html?page=2#lnk1
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D0%B0_%D0%A0%D0%B0%D1%81%D1%96%D1%96_%D0%B7_%D0%A0%D1%8D%D1%87%D1%87%D1%83_%D0%9F%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D0%B9,_1654%E2%80%941667
Літаратура
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D0%B0_%D0%A0%D0%B0%D1%81%D1%96%D1%96_%D0%B7_%D0%A0%D1%8D%D1%87%D1%87%D1%83_%D0%9F%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D0%B9,_1654%E2%80%941667
Полацк у вайне 1654-1667 гг.
Мэта: вызначыць і усвядоміць паздеі вайны 1654-1667
гадоў і яе наступствы для Полаччыны. Пазнаёміцца з дзейнасцю Сімяона Полацкага,
вызначыць яго месца і ролю ў айчыннай і рускай культуры; вучыць працаваць
самастойна з навуковым матэрыялам,
коратка яго выкладаць, рабіць вывады; садзейнічаць выхаванню ў вучняў
грамадзянскіх якасцей, выхоўваць любоў да Радзімы і всайго роднага горада.
Абсталяванне: раздатачны матэрыял работы ў группах
(дадатак 1-3), партрэты гістарычных асоб, карта, сшыткі.
План
Уводзіны(уступнае чслова настаўніка).
I.
Мерапрыемствы
маскоўскіх улад у Полацку і іх вынікі:
1)
Цар
Аляксей Міхайлавіч у Полацку.
2)
Прымусовае
перасяленне ў Масковію.
II.
Месца
і роля Сімяёна Полацкага ў айчыннай і рускай культуры.
Вынікі занятка.
Ход занятка
Увоздіны. (Уступнае слова настаўніка)
Маскоўскія ўладары неаднаразова заяўлялі, што
лічуць усходнеславянскія землі ВКЛ сваей гістарычнай айчынай. Канфрантацыя
паміж Масквой і Вільняй прыняла анталагічны характар пасля таго, як Вялікі
князь маскоўскі Іван III аб’явіў сябе”государем всея Русі”, гэта
значыць адкрыта заявіў аб прэтэнзіях на беларускія землі.
У 1654 г. пачалася чарговая вайна з Масквой.
Складанасць палітычнага станновішча Беларусі ў той перыяд вызначылася тым што
на яе тэрыторыю праэтэндавалі з аднога боку польская і паланізаваная шляхта, з
другога маскоўскі цар, з трэцяга Казацкая вярхушка Украіны.
Асобыя удзельнікі выўзваленчага руху на Беларусі
прапаноўвалі ідэю стварэння беларускай дзяржавы пад пад патранажам Масквы.
Арыентыруючыся на гэтые настроі,Маскоўскі ўрад і інспіраваў абвяшчсэнне Вялікаг
княства Белая русь у 1656 г. Вялікім князем Белайрусі аб’явіў сябе цар Аляксей
Міхайлавіч (Раманаў). Аднак у ходзе ваенных падзеяў рускія войскі былі
выцеснены з беларусі войскамі Рэчы Паспалітай, і ідэя Вялікага княства
Літоўскага Белаю Русь была забыта.
беларуская шляхта аддала перавагу аўтаноміі ў складзе Рэчы Паспалітай. А
абразаванае рускімі акупацыйнымі войскамі сялянства таксама стала абыякавым да
адзінства з праваслаўнымі масквіцянамі.
Ход вайны ад самага пачатку агрэсіі разгортваўся
ўдала для маскоўскага войска. 11 чэрвеня цар атрымаў паведамленне пра здачу невеля войску шарамецьева, 29 чэрвеня –
пра капітуляцыю Полацка [4,с.186]. Тры дні Полацк быў у аблозе. У замку
засталося толькі 36 чалавек, але яны так трапна стралялі, што Шарамецьеў
палічыў за лепшае прапанаваць абаронцам выгаданыя ўмовы капітуляцыі.
Занятыя землі хутка перетварыліся ў правінцыю
Маскоўскай дзяржавы. Уладу ў іх балі на сябе ваяводы дзейных царскіх вайскоў. Пакідаючы
магдэбурскае права беларускім гарадам, на шкадуючы абяцанняў шляхце, раздаючы
“царского велічества жалованные грамоты” ды прывілегіі. Аляксей Міхайлавіч
імкнуўся знайсці падтрымку мясцовага насельніцтва.
I.
- А
якія мерапрыемствы праводзіў царскі ўрад у Полацку вы знойдзеце самастойна.
(- Самастойная праца з дадаткам 1
- адказ на пытанні па тэксце)
Пытанні да
дадатка1
-
Аб
чым сведчыў перапіс насельніцтва Полацка маскоўскай уладай?
-
Якія
прывілегіі былі астаўлены палачанам і чаму?
-
Прывядзіце
прыклады чалабітных цару Аляксею Міхайлавічу ад палачан, аб чым яны сведчаць?
-
Вызначце
адносіны мясцовага насельніцтва да Маскоўскіх войскаў.
1.1.
Цар
Аляксей Міхайлавіч ў Полацку.
(Дадатак 2)
Пытанні да дадатка 2
-
Колькі
дзен цар знаходзіўся ў горадзе?
-
Якія
мерапрыемствы ён праводзіў у горадзе?
-
Аб
чым яны сведчаць?
1.2.
Прымусовае
перасяленне
(Дадатак 3)
- Прачытайце і прывядзіце прыклады фактаў
прымусовага перасялення ў Масковію і продажу палачан і ўвогуле беларусаў на
нявольніцкіх рынках.
II.
Месца
і роля Сімяёна Полацкага ў айчыннай і рускай культуры
(Дадатак 4)
-
самастойнае
чытанне вучняў;
-
адказы
на пытанні.
Пытанні да дадатка 4
-
Якое
сапраўднае імя ў Сімяёна Полацкага?
-
Дзе
ён нарадзіўся?
-
Успомніце,
дзе навучаўся С. Полацкі?
-
Калі
закончыўся беларускі перыяд творчасці Сімяёна Полацкага і чаму?
-
Раскажыце
пра дзейнасць нашага славутага земляка ў Маскве.
-
Калі
ў Полацку быў устаноўлены помнік славутаму земляку?
III.
Вынікі
і наступствы вайны для Полаччыны.
(Словы настаўніка)
У студзені 1667 г. было заключана Андросаўскае
перамір’е. Царскія войскі пакінулі Полацк. У выніку ваенных дзеянняў, голаду і
хваробаў у 1654-1667 г. беларусь страціла палову свайго насельніцтва. Ва
ўсходняй Беларусі загінулі 80 чалавек са 100. У Полацку ўцалела 102 дамы з
болей чым пятнаццаці сотняў. Полацкае ваяводства на пачатку вайны мела 19580
гаспадарак, напрыканцы – 5840. [1,с.254], [2,с.154] Менавіта вайна 1654-1667 г.
аказала найбольшае адмоўнае ўздзеянне на Полацкія ваколіцы. Нездарма ў
літаратуры гэтыя падзеі называюцца “патопам”. [2,с.154] І калі некаторыя з расійскіх навукоўцаў схільны бачыць гэты
“патоп” толькі ў шведска-польскім супроцьстаянні, то беларускія даследнікі
сапраўдным “патопам” лічаць тое, што рабілася на Беларусі ў выніку маскоўскай
інтэрвенцыі. [1,с.154] (З пастановы Варшаўскага сейма аб вызваленні ад падаткаў
полацкіх і дзісненскіх мяшчан з прычыны спусташэння ў час вайны 1667г.) “А
для того, чтобы Полоцк был восстановлен из пепелища и принял большее участие в
расходах на содержание крепости, освобождаем его на 4 года от всех государственных
налогов, устанавливаемых сеймом”
[4,с.188] (пераклад з польскай мовы)
- падвядзенне вынікаў занятка.
Дадатак 1
“…Заваёўнікі зрабілі ў
Полацку перапіс. Горад разам з Задзвіннем, Экіманню і Востравам меш усяго 839 жылых
двароў і пяць тысяч жыхароў.
Дзевяць сотняу двароў, чые гаспадары не захацелі трываць акупантаў, стаялі упусце.
Пра тое, як жылося тым, хто застаўся, красамоўна
сведчаць
гістарычныя дакументы.
Усцешаны лёгкай перамогаю цар спярша дазволіў
палачанам бязмытна гандляваць, судзіцца у ратушы сваім судом і на тры гады
вызваліу іх ад падаткаў. Ухваліўшы спаленне стральцамі «шкодных лацінскіх
кніг», Аляксей Міхайлавіч даў Богаяуленскаму
манастыру усе вескі, раней перададзеныя каралеускаю уладай католікам. «А что собирано в
Полотеске
в ратушу на короля,— загадвала яго царская вялікасць,—с торговых, с проезжих, и всяких людей,
которые ездят
мимо Полоцка со всякими товары водою, и сухим путем, и с Полочан, которые
держат вино, и пиво, и мёд, пошлину с пустошей и с рыбных ловель, и со всяких
угодий, и с мельниц обрыные деньги, и ныне те сборы указали есмя сбирать на ратушу
по-прежнему, на нас великого государя; а к тому сбору выбрати им меж себя целовальников,
кому можно
верить, и тех целовальников привести к вере...» Ашчаслівіў цар нашых продкаў і тым,
што дазволіў «им Полочаном, посадским людем, видя к себе нашу государскую милость, жити в домех своих в Полотеске
по-прежнему, и во всем нам великому государю, нашему царскому величеству по вере по святому
Евангелию служить, и всякого добра хотеть и искать прибыль».
Ніякай ахвоты шукаць цару
прыбытку палачане не мелі, таму заваёўнікі шукалі самі. Першым чынам паводле даўняй маскоускай завядзёнкі
усё у захопленым горадзе перапісалі і бесцырымонна абвясщлі «исконно» сваім. Вопіс
Сафіі пачынаўся
так: «Соборная церковь Софеи Премудрости Божий, строение прежних государей и великих князей
Московских...»
(Вось жа не ведаў Усяслау Чарадзей, што быу вялішм князем не полацкім, а
маскоускімі) Сярод перапісанага да меднае чары «в чом воск топят» царкоунага багацця былі, між
іншым, пяць куфрау з друкаваныміі рука-піснымі кнігамі і «со всякими литовскими письмами». Цару належала цяпер усё,
нават дзверы — «на колокольнице два колокола больших, один в 100 пуд, а другой
в 50 пуд, три колокола по 30 пуд, и у церкви и у паперти трои двери железные...»
Адрасаваныя цару чалабітныя малююць змрочныя, але
каларытныя абразы полацкага жыцця. Мешчанін Мішка, Каршлаў сын, Мітка біў чалом
у тым, што царскія людзі схаплі на дарозе ягонага зяця Рамана з таварам на сорак рублёу, прывезлі у
Полацк і, відаць, каб не дакучаў
просьбамі
вярнуць тавар, кінулі на 18 тыдняў у вязніцу. Пасля ні ў чым не вінаватага Рамана
абмянялі у Дзісну на палоннага маскоўскага стральца, прычым за тэта здзерлі з цесця
сорак талераў
і сем залатых чырвонцаў.
Вынаходлівасць акупантаў у рабунках не ведала
межаў. У
корчмах стральцы вымагалі «за так» паіць іх мёдам. Незадаволеных гэткай формай
разліку білі батагамі і катавалі агнём. Не баючыся Божае кары, стралец Асташка
іванау «со товарищи» украў у
папа Івана з саборнай Сафійскай царквы срэбны пас і пару караляў —- жамчужныя і
ччырвоныя». Ва удавы Матронкі Есіпавай стральцы рэквізавалі «девять блюд цыновных, да стопу цыновую ж, да лихтар
медной тройной, а цена блюдам, стопе й лихтарю 5 рублев».
Не грэбавау рабункамі і сам пастаўлены даром
ваявода Мікіта Вельямінаў. Полацкі лаунік Васка, Міхайлаў сын, Свяніццкі біў чалом
на ваяводу, што той «сторговал часы серебрены позолочены, а цена часам 20 ефимков и 3
ефимки и
за те, государь, часы уплатил он мне только 5 ефимков а і8 не отдает». Мешчанін Цітко
Іванаў у ліхалецце закапаў на
сваім падворку трыццаць рублёу, дзве срэбныя чаркі і сёе-тое яшчэ, а як пачаў
выкопваць, быццам з-пад зямлі выраслі побач ваяводавы людзі і растлумачьлі, што
трэба дзяліцца,
іначай ніякія грошы гаспадару ўжо ніколі не спатрэбяцца.
Вось яшчэ адна з полацкіх
чалабітных таго часу: «Царю государю... бьет челом раба твоя полоцкая шляхтянка
Гаврилова
жанишка Гославского Маринка Григорьева дочь. В прошлом, государь, году пришол
ко мне полоцкой приказной избы подъячей Иван Матфеев во дворишко мое, а я, раба твоя, в то число спала; и он, Иван,
пришед, положил в избе образ на окно и сказал, бутто я, раба твоя, образами окно
зачиняю,
и за то меня, рабу твою, взяли в приказ и в приказе сажали в чоп двожды и от
того, он, стольник Микита Ондрее-вич Вельяминов, взял у меня шубу рысью под сукном
под красным
с нашивкою золотою, и ожерелье было у той шубы рысье ж... Царь государь,
смилуйся, пожалуй!»
На чалабітных захаваліся
царовы, кажучы сучаснай моваю, рэзалюцыі. Выгнаныя са сваіх дамоў лепельскія «девицы законные католицкие шляхтянки
честные» просяць дазволу жыць пры кляштарах і сваіх маёнтках.
Рэзалюцыя вельмі падобная да сённяшніх — «Отказать». Галоўная ж рэзалюцыя Аляксея
Міхайлавіча, немаведама за што празванага Цішайшым, была такая: «Царское величество
николи Полоцкого
воеводства никому не уступит»…
А на беларускай зямлі
доўжылася вайна. Вельмі хутка сапраўдныя намеры цара-бацюхны ўбачылі і тыя праваслаўныя, што паверылі абяцанкам
вызваліць іх ад польскага ўціску.
Загадам Аляксея Міхайлавіча стральцы спалілі Копысь, Чавусы, Бабруйск, Глуск,
Свіслач... Пасылаючы ў жніуні 1655 года на Беларусь вялізнае войска ваяводы Трубяцкога, цар наказаў
яму на сваім шляху ўсё разбураць і паліць, а каб болей панішчыць, «назад итти
целыми жилыми местами». У сваіх допісах ваявода паведамляу: «Слуцкие посады и слободы
велели мы все выжечь, а идучи дорогою до Слонима, села и деревни и хлеб и сено по обе
стороны жгли и людей побивали и в полон имали, и разоряли совсем без остатку, а у Клецку у городе и на
посаде литовских людей побили всех»…
У Арлоў “Крывавае стагоддзе”
Дадатак 2
Гісторык М.В.Без-Карніловіч пра наведванне Полацка рускім
царом Аляксеем Міхайлавічам
В 1656 г. июля 5-го дня в субботу перед вечернею Царь Алексей Михайлович приехал в Полоцк.
При въезде в город встречен жителями
и духовенством; игумен Богоявленского монастыря
Игнатий Евлевич говорил Царю речь.
Проживя в Полоцке і0 дней, і5 июля выехал к войску, стоявшему под г. Ригою;
едучи туда, взял с собою из соборной Софийской
церкви чудотворную икону Божьей Матери, на
которую повелев сделать в Москве
богатую ризу, украшенную жемчугом и драгоценными камнями, отправил в
Полоцк с Архиепископом Полоцким и Смоленским
Каликстом, который и привёз её туда в
страстную пятницу Апреля 1-го дня і659 г.
Из под Риги Октября і2-го дня Царь Алексей
Михайлович прибыл вторично в Полоцк; православному духовенству возвратил все имения, отошедшие от них к езуитам при Короле
Батории. Архиепископу Полоцкому Каликсту
повелено именоваться Архиепископом
Смоленским и Мстиславским и из Полоцка
переехать на жительство в Смоленск.
Он же повелел сломать три дома, оставшиеся
после бежавших в Литву евреев; а как сломанные
дома находились близ самого Богоявленского
монастыря, то очищенное от тех домов место отдал Богоявленскому монастырю под постройку колокольни и кладбища.
Исторические сведения о примечательнейших местах в
Белоруссии с присовокуплением и других сведений
к ней же относящихся. Составлены генерал-майором
Михаилом Осиповичем Без-Корниловичем.
С.-Петербург, 1855. С. 88—89.
У ліпені 1656 года цар
заявіўся у горад уласнай персонаю. У полі за Барысаглебауакім манастыром яго сустракала
праваслаунае духавенства. ігумен Богаяуленскага манастыра паэт і красамоуца
Ігнат Іяулевіч сказаў прывітальную
прамову: «Долговременная и прискорбная наша желания благо нам
мздовоздашася, егда напресветлаго лица твоего царского величества пренасветлейшия очи,
страннаго нам, благодарного, во граде сем недостойнии ти рабы, благодарственно взираем, правоверия
зельный рачителю, пресветлый, благоверный, Богом хранимый, и христолюбивый» і гэтак далей.
Прамова «пресветлому»
спадабалася, і манастырская брація атрымала новыя дарункі. Цар паудзельшчаз у асвячэнні назад у праваслауе
Спасаўскае царквы і Сафіўскага сабора і, забраўшы адтуль цудатворны абраз Божае Маці, паехаў
да свайго
войска пад Рыгу. Абраз Цішайшаму дапамагаць не за-хацеў, і ўвосень таго ж года
яго вялікасць зноў усцешыў палачанаў прыездам. «Блаженный град Полотеский пресветлаго твоего царского
величества...— залівауся салауём хітрамудры ігумен Ігнат.— А по летах долгих да
сподобишися венчан быти диадимою блаженства вечнаго, с Константином и Владимиром равноапостольными...»
Цара павадзілі па замках.
Полацкій майстар Івашка Далёў з таварышамі ўжо адбудаваў Красную вежу. Яна была трохпавярховая, рубленая у
восем сценау (васьмікутнікам), мела шатровае пакрыццё і падымалася на трыццаць
вянцоў (блізу дзевяць
метраў). Трохі ніжэйшыя былі вежы Усценская і Машна, ЯКіЯ будавалі палачане
Івашка Андрэеу і Мацюшка Маркаў.
Вялікі пасад палачане абкапалі ровам і абнеслі астрогам. Ваявода Вельямінаў,
лісліва зазіраючы гасудару ў вочы, дакладвау, што «Полоцку учинена великая крепость,
мочно из
тех башен весь город очищать и посады, и слободы».
У. Арлоў “Крывавае
стагоддзе”
Дадатак 3
“…Тактыка выпаленай зямлі
ажыцяўлялася адначасова з прымосувым пасяленнем у Масковію. Аляксей Міхайлавіч
і маскоускі патрыярх Нікан пастанавілі вывесці у палон трыста тысяч беларусаў, і
гэты «велічны план» паспяхова выконваўся. На астраханскіх нявольніцкіх рынках стральцы бойка гандлявалі палоннымі з-пад
Полацка, Віцебска і Мсціслава, прадаючы іх персам і туркам у вечнае рабства па тры рублі
за галаву. Дзесяткі тысяч беларусаў сталі халопамі расейскіх памешчыкау. Тысячу палонных пасяліў у падмаскоўных
маёнтках баярын Марозаў. Сотнямм выводзілі людзей у свае вотчыны баяры Куракін, Трубя цкой і Хггрова.
Царскія дзякі пасылалі з захопленых земляў шыфраваныя «тарабарскія» граматкі з
усё новымі і новымі
паведамленнямі, што «холоии идут в Московскую сторону».
Вялікую частку палону цар
пасяліў у сваей апусцелай пасля чумнага паморку 1654 года сталіцы. Праз дваццаць гадоў толькі у
Мяшчанскай слабадзе жыло 612 беларускіх сем'яу. Іх дзеці вучыліся у школе, якую трымау
Беларус Якуб
Якаўлеў. Народжаны у Полацку манах Варлаам з Лі-стапада 1665 года навучаў
маскоускіх дзяцей польскай і лацінскай грамаце. Сучасныя расейскія гісторыкі
здзіулена пішуць, што у цёмнай, амаль цалкам непісьменнай Маскве ледзь не палова
жыхароу Мяшчанскай слабады умела чытаць і іпсаць. Апрача гэтае слабады, нашых
суайчыннікаў рассялялі па усім горадзе. Кожны пяты жыхар Масквы быў тады беларусам. З тае
пары Масква і пачала па-наску «акаць», хоць вакол яе дагэтуль «окаюць».
Вядома, самымі каштоўнымі
палоннікамі былі людзі майстравітыя, абазнаныя у розных навуках. Такія, як друкары з Аршанскага Куцеінскага манастыра, што па волі
патрыярха
Нікана паехалі на чужыну разам з друкарняю. (У Масковію вывезлі тады усе
беларускія друкарні з Кірылічным шрыфтам.) Такія, як полацкія кафляры-цаніннікі,
якія і сёння захапляюць археолагаў сваімі кафлямі з выявамі скамарохаў і цмокаў, з
расліннымі і геральдычнымі арпаментамі На усход гналі «взятых по государеву указу» разьбяроу, ювеліраў, збройшкау...
Гэта яны стваралі шэдэўры
крамлёўскіх палатаў. Гэта яны аздаблялі Іверскі манастыр на Валдаі, саборы Новаерусалімскага манастыра
на Істры, Круціцкі хорам і царскі палац у Каломенскім. Яны выштукавалі разьблёны іканастас Смаленскага сабора
Новадзявочага манастыра. Яны, беларусы з Мяшчанскае слабады, сталі акторамі першага у
Расеі прыдворнага тэатра...
Нашых майстроу, якіх бралі працаваць пры царскім двары, абавязкова «прыводзілі да
веры» і
змушалі даваць царкоуную прысягу. Ніхто не зважаў, што добрую палову «литовских
иноземцев» складалі аднаверцы: расейская праваслауная вера — самая праваслаўная у свеце.
У 1662 годзе толькі у маскоўскай Срэбнай палаце
мусілі служыць
Аляксею Міхайлавічу болей за сорак беларускіх майстроў пераважна з Віцебска
і Полацка. Шмат нашых паднявольных суайчыннікау прымнажалі царовы багацці у Збройнай, Залатой і
Майстроўнай палатах. Тут таксама было нямала палачанаў: шабелынік Рыгор Іваноу,
чаканшчык Іван Андрэеў (ён зрабіў царэвічу Пятру Аляксеевічу пазалочаны срэбны
умывальнік з фініфцю), «скорых ковчежных дел мастер» Сымон Якаўлеу, сярэбранікі Сцяпан
Астаф’еў,
Васіль і Фяклістка Грыгор'евы, Мікіта Сямёнаў, Іван і Федар Палачанінавы, нейкі
Антон без прозвішча… У Маскве полацкія ювеліры Сцяпан Мандрыкін, Міхаіл Якаўлеў, Іван
Пракоп'еў, ганчар Кузьма Савельеў, збройнікі Анісімка Мікалаеў і Грышка Стасюкоў
Спю гэты, безумоўна, далека не
поўны. З нашай зямлі перасялілі майстроў шасцідзесяці спецыяльнасцяў,
некаторыя з іх (выраб каляровае кафлі, разьба па дрэве з пазалотаю) у Масковіі
датуль не ведалі. Але Аляксею Міхайлавічу Цішайшаму ўсе было мала, і
ён пасылау ігумену Богаяўленскага манастыра Іяулевічу загад «призвать к нашей, великого государя милости воспевака
Ивана Коклю, чтобы он ехал к нам, великому государю, к Москве с женой и с детьми а
мы его за
то пожалуем» Заканчвауся ліст традыцыйным
крыва-душным
абяцаннем: «И буде он на Москве быть не похочет и мы, великий государь, велим
его отпустить назад в Полотеск».
У. Арлоў “Крывавае
стагоддзе”
Дадатак 4
Выключнае месца у культурным жыцці Маскы
заняў наш зямляк Сімяён Полацкі – вядомы асветнік, таленавіты паэт, непаўторны
драматург, багаслоў, перакладчык, выдатны педагог. Сімяён Полацкі больш
стараўся для праваслаўнага братства, аднак прытрымліваўся талерантнасці,
ухілўся ад крытыкі каталіцызму, імкнуўся да ўзгаднення дагматычных
разыходжанняў.
Пісаў ён пераважна па-беларуску, кніжным
урачыстым стылем, набліжаным да царкоўнаславянскай мовы.
Характэрная рыса яго паэтычных твораў
полацкага перыяду – патрыятызм, любоў і пашана да свайго народа, да роднага
Полацка. Увесь цяжар вайны 1654-1667гг. Рэлегійныя спрэчкі, пагроза захопу
шведамі беларусі і літвы пахіснулі веру С. Полацкага ў стабільнасць Рэчы
Паспалітай. Пісьменнік пачаў ускладваць надзеі, што яго Радзіму выратуе
палітычны саюз з Расіяй. Таму, калі ў ліпені 1656г. маскоўскі цар Аляксей
Міхайлавіч прыбыў з войскам у Полацк, ён вітаў яго хвалебнымі вершамі. Зімой
1664г. Сімяён Полацкі прыняў запрашэнне пераехаць у Маскву. Меркаваў, што
часова, а сталося – назаўседы. Так закончыўся беларускі перыяд творчасці
Сімяёна Полацкага.
Сімяён з’яўляецца стваральнікам першага
Устава Маскоўскай акадэміі. На чале яго дзейнічала маскоўская друкарня. Сімяён
Полацкі стаяў ля вытокаў першага у Расіі тэатра, створанага ў 1672г. пры
двары Аляксея Міхайлавіча. У трупу
набралі 6 юнакоў і дзяўчат – амаль усе беларусы з Мяшчанскае слабады.
З 1667 яго прызначалі выхавальнікам і
пастаўніком царскіх дзяцей. Ён асабіста вучыў царэвічаў аляксея і Федара,
царэўну Соф’ю, а таксама наглядаў за выхаваннем царэвіча Пятра.
Сімяёну Полацкаму даручылі праэкзаменаваць
дзяка Мікіту Зотава, каб высветлічь, ці здольны той быць настаўнікам будучага
расійскага імператара.
Для 8-гадовага Пятра Сімяён Полацкі выдаў
лемантар (буквар) з уласнай вершаванаю прадмовай.
Пра ролю Сімяёна полацкага пры двары кажа
апісанне аднаго з царскіх абедаў. Вучоны манах сядзеў на ганаровым месцы
недалека ад Аляксея Міхайлавіча, бацькі 12 дзяцей, якія пашанотліва называлі
айца Сімяёна настаўнікам.
Пра патрыятызм пісьменніка, якога ніколі
не пакідала любоў да саёй Радзімы – Беларусі і Рэчы Паспалітай, сведчаць два
яго польскамоўныя сатырычныя паэмы -
“Роспач караля шведскага” і “Шведскі карольшукае сваіх афіцэраў” (прыблізна
1657-1660г.) У гэтых памфлетах выкрывалася заваёўніцкая авантура Карла Густава X, які ў сярэдзіне XVII ст. хацеў падзяліць Рэч паспалітую, прыкрываючыся унніяй Швецыі і ВКЛ.
Літаратурная, багаслоўская і навукова-асветніцкая
спадчына Сімяёна Полацкага шматгранная і не перастае здзіўляць даследнікаў
сваёй энцыклапедычнасцю.
![]() |
||||||||
|
||||||||
![]() |
||||||||
|
||||||||
![]() |
|||
|
|||
Літаратура
1.
Арлоў
У.А. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мн.: беларусь. 1994г. – 463г.
2.
Клімаў
М. ваколіцы Полацка.: гісторыя ў кантэксце археалагічных крыніц // Матэрыялы
Міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Полацк.: полацкі гісторыка-культурны
музей-запаведнік, ПГУ, 1998г. – 342с., кл.
3.
Сагановіч
Г.М. Невядомая вайна (1654-1667), Мн.: 1995г. с.103-135.
4.
Памяць:
Гістарычна-дакументальная хроніка Полацка/
Рэд.кал.: Г.П. Пашкоў (гал.
рэд.) і інш.;
Маст. Э.Э. Жакевіч – Лен.:
Бел Эн, 2002.-912с.:
5.
Лойка
Л., Лойка М. Сучасны погляд на гісторыю Беларусі // Крыжовы шлях, Мн.: “Згода”,
1993г.



Комментариев нет:
Отправить комментарий